Польшча аднаўляе прыём дакументаў на турыстычныя візы ва ўсіх візавых цэнтрах

Польшча прыпыніла выдачу турыстычных віз для беларусаў яшчэ з часоў пандэміі. Цяпер польскія турыстычныя візы вяртаюцца, але свабодныя даты для запісу — праз месяц-два.

Фота з discover24.ru

Фота з discover24.ru

Пачынаючы з 4 верасня беларусы зноў могуць запісвацца на падачу дакументаў для атрымання польскай турыстычнай візы. Зрабіць гэта можна ва ўсіх польскіх візавых цэнтрах у Беларусі. Свабодныя даты ёсць на праз 1—2 месяцы. 

Кошт візы — 35 еўра. Акрамя візавага збору спаганяецца сэрвісны збор у памеры 11 еўра, піша «Наша Ніва».

Пакет дакументаў для падачы — стандартны. Трэба мець пашпарт не старэйшы за 10 гадоў, медыцынскую страхоўку на суму не меншую за 30 тысяч еўра. Фота 3,5x4,5, на якіх грыўка не павінна закрываць бровы і вочы. Здымкі мусяць быць зроблены не больш чым шэсць месяцаў таму.

Глядзіце таксама

Патрэбны таксама актуальная даведка з месца працы з указаннем пасады работніка, часу пачатку працы, заработнай платы за тры апошнія месяцы; пацвярджэнне броні гатэля / пансіёна ці іншы дакумент, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.

Турыстычныя візы выдаюцца тэрмінам да пяці гадоў. Максімальны тэрмін звычайна залежыць ад візавай гісторыі заяўляльніка.

Але трэба ўлічваць і  «нацыянальныя асаблівасці» падачы на візу. 

Глядзіце таксама