Суд па «справе БелаП*Н» можа аднавіцца пасля 5 верасня
Суд па «справе БелаП*Н» можа аднавіцца пасля 5 верасня. Працэс пачаўся 5 чэрвеня, аднак быў прыпынены 29 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем следчых дзеянняў.
![bielapan_2906_1.jpg bielapan_2906_1.jpg](/img/v1/images/bielapan_2906_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
BPN стала вядома, што пасяджэнні могуць аднавіць пасля 5 верасня. Працэс, як звычайна ўжо ў Беларусі, закрыты.
Па гэтай справе праходзяць галоўны рэдактар і дырэктар БелаП*Н Ірына Леўшына, былы дырэктар агенцтва Дзмітрый Наважылаў, журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і яго сяброўка Ірына Злобіна.
Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна абвінавачваюцца ў падрыхтоўцы з 14 жніўня 2020 года да 12 студзеня 2021 года не менш за 260 асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Так у пракуратуры ацанілі аплату штрафаў і паслуг адвакатаў затрыманым падчас акцый лета і восені 2020 года. Таксама яны абвінавачваюцца ў аказанні дапамогі фонду By_h*lp і яго прадстаўнікам у дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, што кваліфікавана як здрада дзяржаве (ч.1 арт. 356 КК).
![«А хто гэта спявае?» Сёння — шэсць месяцаў з дня арышту Ірыны Леўшынай «А хто гэта спявае?» Сёння — шэсць месяцаў з дня арышту Ірыны Леўшынай](/img/v1/images/img_20180814_090559.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Андрэй Аляксандраў, Ірына Леўшына і Дзмітрый Наважылаў абвінавачваюцца ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтве ім. У паведамленні пракуратуры гаворыцца аб стварэнні фарміравання з ліку работнікаў ЗАТ «БелаП*Н» і іншых асоб, якое ў 2020-2021 гадах размяшчала на інтэрнэт-рэсурсах ЗАТ «БелаП*Н» матэрыялы, што расцэньваюцца пракуратурай як экстрэмісцкія. Нагадаем, «БелаП*Н» было прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем па рашэнні КДБ у лістападзе мінулага года.
![Літаратура з турмы. Андрэй Аляксандраў: «Краты — толькі хэштэг» Літаратура з турмы. Андрэй Аляксандраў: «Краты — толькі хэштэг»](/img/v1/images/33701459_0143_4cb2_85b5_eeaec84b2c67_w650_r0_s.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нарэшце, Андрэю Аляксандраву і Дзмітрыю Наважылаву таксама выстаўленае абвінавачванне ва ўхіленні ад выплаты падаходнага падатку за люты 2015 года — красавік 2021 года (ч.2 арт. 243 КК). Шкода ацэненая ў суму блізу 450 тысяч рублёў.