У Мінску схапілі чарговага святара
Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» паведамляе пра затрыманне пастара царквы «Ян Прадвеснік» Антонія Бокуна.
![photo_2020_10_29_22_44_45__2__logo_1.jpg photo_2020_10_29_22_44_45__2__logo_1.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_29_22_44_45__2__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле наяўнай інфармацыі, затрыманне адбылося непасрэдна ў самой царкве, якія месціцца ў 3-м Загарадным завулку ў Мінску. Прычыны затрымання невядомыя.
Вядома, што ў кастрычніку 2020 года Антоні Бокун браў удзел у гадавіне Ночы расстраляных паэтаў у Курапатах.
![Не выйшаў на волю святар Уладзіслаў Багамольнікаў Не выйшаў на волю святар, які ў 2020 годзе служыў паніхіду па Рамане Бандарэнку](/img/v1/images/photo_2022_09_01_16_25_43_9md8s.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Пераслед служыцеляў розных цэркваў стаў сістэмнай з'явай у Беларусі пасля падзей 2020 года. За падтрымку перамен і пазіцыю супраць гвалту сілавікоў шэраг святароў былі пазбаўлены сану, затрыманы альбо з'ехалі з Беларусі.