У расійскую базу вышуку дадалі каля 400 беларусаў, у тым ліку рэаніматолага Мартава

З 13 лютага ў базу вышуку МУС РФ дададзена больш за 400 грамадзян Беларусі, і за гэты ж час каля 200 беларусаў з яе выключылі.

belarus_2023__palityka_novy_czas__3__logo.jpg

У базу вышуку МУС Расіі з 13 лютага дададзена больш за 400 грамадзян Беларусі, уключаючы  затрыманага  напярэдадні ў Ленінградскай вобласці ўрача-рэаніматолага — крытыка беларускай сістэмы аховы здароўя Уладзіміра Мартава, вынікае з матэрыялу на “Медыязона. Беларусь”.

За гэты ж час каля 200 беларусаў з яе выключылі.

“Медыязона. Беларусь” абнавіла Спіс беларусаў, якіх шукаюць у Расіі і расказала, што можна праверыць сябе і сваіх блізкіх на знаходжанне ў вышуковай базе РФ.  Але варта памятаць, што нават калі вас там няма, гэта не значыць, што супраць вас няма крымінальнай справы ў Беларусі. Дадзеныя ў пошуку актуальныя на канец красавіка 2024 года.

Праверыць можна ТУТ

Сярод іншых у базу ўнеслі асоб, звязаных з добраахвотніцкімі падраздзяленнямі ва Украіне, палітыкаў, актывістаў, былых палітвязняў, юрыстаў і святароў (уключаючы Георгія Роя, які перайшоў пад юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхата і цяпер нясе служэнне ў Вільнюсе). Ёсць у базе і былая рэдактарка НЧ Аксана Колб.

У дачыненні да некаторых з іх у Беларусі распачатая спецыяльная вытворчасць.

Глядзіце таксама

Расійская “Медыязона” сабрала ўсе карткі вышуку, даступныя на сайце МУС Расіі. Аднайменны беларускі рэсурс знайшоў у ёй больш за 3.400 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі.

У табліцы часцей за ўсё не пазначана, паводле якога артыкула шукаюць чалавека. Замест гэтага — надпіс “вышукваецца паводле артыкуле КК” і кантактны нумар аддзялення паліцыі. Часам у апісанні пазначаныя адмысловыя прыкметы і фатаграфіі асоб, якія адшукваюцца.

Даступны пошук, з дапамогай якога можна даведацца ўнесены той ці іншы чалавек у базу вышуку МУС Расіі.

Глядзіце таксама

13 лютага паведамлялася, што ў базе вышуку расійскага МУС фігуравалі імёны 3.186 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі, большасць з іх — мужчыны (89%).

6 лютага амбасадар Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты заявіў, што Мінск і Масква вядуць работу над аб’яднаннем “спісаў экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў”. Ён выказаў спадзеў, што “найбліжэйшым часам гэта будзе вырашана”.

Глядзіце таксама

Паводле pozirk.onlinemediazonaby.com