У рэдакцыю газеты «Ганцавіцкі час» прыйшлі з ператрусам
Пра гэта пішуць праваабаронцы «Вясны».

У офіс рэгіянальнага выдання «Ганцавіцкі час» прыйшлі з ператрусам. Паведамляецца, што працэс суправаджаецца канфіскацыяй тэхнікі.
Гэта ўжо не першы выпадак, калі журналістам «ГЧ» надаюць увагу сілавыя органы. Ператрусы ў рэдакцыі былі і раней — прынамсі, у ліпені і ў снежні.
З чым звязаны сённяшні візіт, пакуль невядома.