У сеціве з'явіліся чырвона-зялёныя цішоткі за я*ацьку
У праўладных тэлеграм-каналах прасоўваюць цішоткі з двусэнсоўнымі надпісамі.

У праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся захопленыя водгукі пра "стылёвыя майкі з прынтамі". На белы фон гэтых цішотак нанесеныя чырвона-зялёныя надпісы "ЯмыБАТЬКА беларусь". Гучыць гэта вельмі двусэнсоўна дый наконт "стылёвасці" можна паспрачацца.
Карыстальнікі сеціва задаюцца пытаннем: гэта сур'ёзна, ці "люты сцёб"? Людзі, якія прыдумалі такі крэатыў, відавочна, не ведаюць беларускай мовы — і блізка не ўяўляюць, наколькі здзекліва гэта выглядае для заказчыка.