Уладзімір Зяленскі лічыць, што Беларусі патрэбныя новыя выбары
Уладзімір Зяленскі лічыць, што Аляксандру Лукашэнку трэба правесці ў краіне новыя выбары, каб супакоіць народ і рассеяць сумневы ў выніках. Такое меркаванне прэзідэнт Украіны выказаў у інтэрв'ю тэлеканалу Euronews.
— Як можна ўсіх супакоіць? Я бы сапраўды сказаў: праз месяц — новыя выбары. Я іду. Ідзіце, хто хоча. Міжнародныя назіральнікі. Я ўсіх бы запрасіў, усіх. І сказаў бы народу Беларусі: «Калі ласка, выбірайце». І пасля такога выніку не было б пытанняў ні ў каго. Я ў гэтым упэўнены, — заявіў Зяленскі. — Калі Лукашэнка выйграе, ён выйграе, калі выйграе нехта іншы, то гэта будзе нехта іншы. Але ўсе былі б спакойныя, без крыві, гэта было б справядліва і ўвайшло б у гісторыю.
17 жніўня МЗС Украіны заявіў, што апублікаваныя вынікі выбараў прэзідэнта Беларусі не выклікаюць даверу ў беларускім грамадстве, а Кіеў падзяляе пазіцыю ў дачыненні да іх, выяўленую Еўрасаюзам. Кіеў ўпершыню ў гісторыі адклікаў амбасадара ў Мінску для кансультацый у сувязі з падзеямі, звязанымі з выбарамі.
tut.by