«Вершы на асфальце» будуць у Вільні

10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова

vierszy23_cover01__1_.jpg

Штогадовы міжнародны паэтычны фестываль, у якім бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін, сёлета адбудзецца 10-12 лютага ў Вільні. У праграме фестывалю, які пройдзе на трох культурніцкіх пляцоўках, апроч уласна паэтычных чытанняў — абвяшчэнне лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, прэзентацыі 100 кніг серыі «Паэты планеты» і 10 новых беларускіх паэтычных зборнікаў.
ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮПершы дзень10 лютага (пятніца)Літоўскі Дом пісьменніка (K. Sirvydo g. 6)Адкрыццё фестывалю18.30
— Адкрыццё фестывалю— Цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова— Міжнародныя паэтычныя чытанні (Беларусь, Літва, Нарвегія, Польшча, Швецыя)— Выступленне гурта «Беларускі цуд»


Другі дзень11 лютага (субота)Бар-клуб «Paviljonas» (Pylimo g. 21)Пачатак а 13.00
13.00-13.45— Круглы стол — прэзентацыя праекта аўдыякніг «Кнігі без літар». Мадэруе Яраслаў Іванюк, Fundacja Kamunikat.org. 13.50-15.30— Юбілейная імпрэза серыі «Паэты планеты» з нагоды 100-га выпуску і прэзентацыя навінак (2020-2023). Сусветна вядомых аўтараў ва ўласных перакладах прадставяць Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута. У межах імпрэзы адбудзецца прэзентацыя «Выбранага» Міхася Стральцова.15.30-16.00— Нобель для Беларусі. Прэзентацыя кнігі «Алесь» пра лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронцу і пісьменніка Алеся Бяляцкага. Мадэруе Таццяна Нядбай.16.10-18.00— «З’явіцца новы»: 10 паэтычных кніг 2022-2023 гадоў (выступы-прэзентацыі Альгерда Бахарэвіча («Вершы»), Насты Кудасавай («Побач», «Я працягваю»), Марыі Мартысевіч («Водападзел»), Дзмітрыя Строцава («Улей»), Віктара Сямашкі («Аўтар мае рацыю заўжды»), Юлі Цімафеевай («Воўчыя ягады», «Мінск. Горад, якога мне не стае», «Motherfield»), Ганны Янкуты («Канстытуцыя»).18.10-19.00— Прэзентацыя анталогіі беларускай паэзіі на літоўскай мове «Baltaі — Raudonaі — Baltaі» (мадэрацыя — Марыюс Бурокас, Вітас Дэкшніс).19.00-22.00— Ноч паэзіі (мадэратар — Андрэй Хадановіч): Андранік Антанян, Алесь Аркуш, Альгерд Бахарэвіч, Сабіна Брыло, Анатоль Івашчанка, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Ванда Марціньш, Алег Мінкін, Таццяна Нядбай, Дзмітры Плакс, Дзмітрый Строцаў, Андрэй Сцепанюк, Віктар Сямашка, Сяргей Сыс, Юля Цімафеева.


Трэці дзень12 лютага (нядзеля)18.00Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча, Цэнтр беларускай супольнасці ў Вільні (Vilniaus g. 20)— Андрэй Хадановіч. Greatest Hits: паэзія, пераклады, музыка.

vierszy23_cover03.jpg


Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» запачаткаваны ў 2012 годзе ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускім ПЭН-цэнтрам, ліквідаванымі ў 2021-м. У розныя гады ўдзельнікамі фестывалю былі паэты з Беларусі, Германіі, Ісландыі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі. Сярод традыцыйных мерапрыемстваў фестывалю — паэтычныя чытанні, круглыя сталы і дыскусіі, прэзентацыі кніг арыгінальнай і перакладной паэзіі, кніжных серый, музычныя выступленні і г.д. Сёлета асноўным арганізатарам фэсту з'яўляецца Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Партнёрамі і суарганізатарамі фестывалю выступаюць Літоўскі саюз пісьменнікаў, Шведскі саюз пісьменнікаў, Нарвежскі саюз пісьменнікаў, грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча, Цэнтр беларускай супольнасці ў Вільні, Літоўскі пісьменніцкі клуб, клуб «Павільёнас».