«Выказаць здагадку, што Лукашэнка ўтрымлівае расійскую дзяўчыну па сваёй волі, можна толькі ў трызненні»

Лукашэнка адмовіў у памілаванні расіянцы Сафіі Сапега. Тэлеграм-канал «СерпомПо» разважае пра тое, чаму расійскія ўлады не спяшаюцца вызваляць сваю грамадзянку з беларускіх засценкаў.

sapeha_safija_1.jpg


— Сваіх здаём. Рэгулярна. Сафіі Сапега, расіянцы, якую гвалтоўна «прызямлілі» ў Беларусі разам з адмінам апазіцыйнага беларускага тг-канала Пратасевічам, а затым, нягледзячы на ўсе «намаганні» расійскай дыпламатыі (на справе іх не было), асудзілі на 6 гадоў калоніі, адмовілі ў памілаванні.

Выказаць здагадку, што Лукашэнка, які павінен Пуціну мільярды, утрымлівае нейкую расійскую дзяўчынку па сваёй манаршай волі, можна толькі ў трызненні.

Ясна, што Сапега трымаюць у лукашэнкаўскіх засценках для прыкладу, каб паказаць усім расійцам: апазіцыйна настроеных мы будзем пераследаваць паўсюль і выцягваць з чужых турмаў не збіраемся.

Гэта Буціну вызвалялі з амерыканскай турмы, распавядаючы, у якіх нечалавечых умовах яна там сядзіць. Памянялі на амерыканцаў, армдылера Бута і Ярашэнку, які перавозіў наркотыкі. А супрацоўніца апазіцыйнага тг-канала хай пасядзіць, падумае.

Цяпер адвакаты будуць спрабаваць перавесці яе ў расійскую калонію. Але не факт, што Пуцін яе памілуе, а родная турма будзе ўтульнейшай.