Гісторык: 17 верасня 1939 года не прынесла беларусам ні доўгачаканай свабоды, ні ўласнай дзяржавы

Гісторык Валянцін Голубеў — пра тое, што прынесла Чырвоная армія ў верасні 1939 года беларусам, якія пражывалі ў той час на Беласточчыне.

img_8342_2932709.jpg

17 верасня 1939 года Савецкі Саюз вераломна напаў на Польшчы — і парушыў двухбаковую дамову аб ненападзенні, піша «Польскае Радыё».

Погляд на гэтыя падзеі дыяметральна адрозніваецца ў Польшчы і Беларусі. Палякі лічаць гэтую дату адной з самых трагічных у сваёй гісторыі. 

Зусім інакш прадстаўлялі падзеі 17 верасня 1939 года ў СССР, а цяпер да гэтых шаблонаў вяртаецца расійская, а за ёй і беларуская прапаганда. 

17 верасня 1939 года польскі народ ужо звыш двух тыдняў змагаўся з нямецкім агрэсарам, калі на яго з усходу напала Чырвоная армія. 

Далейшая барацьба палякаў была цалкам пазбаўленая сэнсу, гаворка ішла ўжо толькі пра тое, каб выжыць, захаваць сваё жыццё. 

Савецкі Саюз напаў на Польшчу ў выніку тайнага пагаднення з Гітлерам, якое падзяліла тэрыторыю краіны. Стала ясна, што польскім салдатам не ўдасца справіцца з падвойнай навалай.

У Беларусі гэта радасная гадавіна, нават названая Днём народнага адзінства. У нейкай ступені аб’яднанне беларускага народу сапраўды было актам справядлівасці, паколькі землі, на якіх пражывалі этнічныя беларусы, былі падзеленыя ў выніку Рыжскага міру пасля Першай сусветнай вайны, але тыя падзеі зусім не прынеслі свабоды беларускаму народу, — адзначае гісторык Валянцін Голубеў.

З пункту гледжання беларускай дзяржавы гэта быў акт справядлівы, таму што ён аб'яднаў асноўныя беларускія масівы і даў магчымасць беларускаму народу развівацца ў складзе адной дзяржавы. Мінусам было тое, што мы аказаліся не ў незалежнай дзяржаве, а былі часткай Савецкага Саюза. 

Зговар паміж Сталіным і Гітлерам, Молатавым і Рыбентропам пярэчыў усім міжнародным стандартам. У Беларусі пачаўся перыяд яшчэ большага ўціску.

Глядзіце таксама

З’яднанне тэрыторыі – гэта не тое ж самае, што аб’яднанне нацыі. Нельга будаваць уласную дзяржаву такімі гнуснымі сродкамі, – кажа гісторык, кіраўнік суполкі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Варшаве Яўген Дудкін.

Паміж СССР і Польшчай існавала дамова аб ненападзе. А якія вынікі дало гэтае нападзенне 17 верасня 1939 года? З аднаго боку, дэклараваная свабода для беларусаў, але ўжо ў першыя дні пачаліся забойствы апанентаў, напрыклад, арышт Антона Луцкевіча, які быў вывезены ў БССР і загінуў трагічна, пераслед духавенства, заможных сялянаў. 

Прапаганда кажа пра вызваленне жыхароў гэтых земляў, але ж там пражывалі не толькі беларусы, былі таксама палякі. 17 верасня было ўзʼяднанне тэрыторый, але калі казаць пра наступствы, трэба плакаць і беларусам, і палякам, паколькі мы атрымалі сталінскі тэрор. 

Нельга ствараць дзяржаву гнуснымі метадамі і формамі. Калі будаваць дзяржаву на нянавісці, на крыўдзе іншых, мы ў падмурак закладаем міну, якая калі-небудзь узарвецца.

А што прынесла Чырвоная армія беларусам, якія пражывалі ў той час на Беласточчыне? Перш за ўсё, з пункту гледжання савецкай ідэалогіі, неабходна было іх перавыхаваць, каб стварыць на гэтых землях «савецкага чалавека». Распавядае Славамір Іванюк, віцэ-старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, якое дзейнічае ў Польшчы.

Жыхары мелі быць савецкімі людзьмі, хваліць савецкую ўладу. Гэтаму служыла школьніцтва, газеты, розныя мерапрыемствы. А вёску датыкала калектывізацыя. Там, куды прыйшлі саветы, гэта рабілася паводле плану.

Такім чынам, як адзначаюць гісторыкі, 17 верасня 1939 года не прынесла беларусам ні доўгачаканай свабоды, ні ўласнай дзяржавы, а стала пачаткам пашырэння сталінскага прыгнёту.