Арыштавалі найбуйнейшую злачынную групоўку кантрабандыстаў — за два дні да закрыцця «Баброўнікаў»

Арганізаваная злачынная групоўка займалася кантрабандай цыгарэт у Польшчу. У Баброўніках таксама адбыліся арышты, піша «M*ST».

Фота: Straż Graniczna. 

Фота: Straż Graniczna. 

«Баброўнікі» закрылі праз два дні пасля таго, як польскія службы арыштавалі буйную злачынную групоўку мытнікаў, якая займалася кантрабандай беларускіх цыгарэт. Пра гісторыю распавядае Wyborcza.

«Баброўнікі» закрылі пасля прысуду Пачобуту

Польскія палітыкі сцвярджаюць, што закрыццё памежнага пераходу звязана з дзеяннямі беларускіх «уладаў». Закрыццё памежнага пераходу ў «Баброўніках» стала адказам на прысуд у Беларусі для Анджэя Пачобута — прадстаўніка польскай меншасці, асуджанага на восем гадоў калоніі.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі растлумачыў, што закрыццё памежнага перахода на польска-беларускай мяжы звязана з «ростам напружанасці». Са слоў Маравецкага, такім чынам Польшча падае выразны сігнал беларускаму рэжыму. Прэм'ер падкрэсліў, што польскі ўрад не выключае і поўнае закрыццё і іншых памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю. Аднак па інфармацыі выдання Rzeczpospolita, кіруючы лагер наўрад ці рашыцца на такі ход. 


Арышт 15 чалавек за два дні да закрыцця памежнага перахода

За два дні да закрыцця памежнага пераходу «Баброўнікі», 8 лютага, супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры сумесна з памежнай службай і Міністэрствам фінансаў затрымалі 15 чалавек. Яны былі затрыманыя ў рамках расследавання аб кантрабандзе беларускіх цыгарэт праз польскую мяжу. Яшчэ праз некалькі дзён, 13 лютага, былі затрыманыя яшчэ пяцёра падазраваных.

Пракуратура ўжо выставіла абвінавачанне двум мужчынам ва ўпраўленні арганізаванай злачыннай групай і кантрабандзе цыгарэт без польскіх акцызаў на 440 мільёнаў злотых.

Кіраўнікі групы падазраюцца ў дачы хабараў супрацоўнікам падатковай службы ў «Баброўніках». Прыбытак ад кантрабанды цыгарэт кіраўніцтва злачыннай групы ўкладала ў нерухомасць. Яшчэ некалькіх чалавек абвінавацілі ў дачыненні да арганізаванай злачыннай групоўкі. Большасці з затрыманых пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнімі затрыманымі аказаліся супрацоўнікі падатковай службы, якія працавалі на памежным пераходзе. Іх абвінавацілі ў дачыненні да злачыннай групоўкі і кантрабандзе цыгарэт на 378 мільёнаў злотых.


Найбуйнейшая ў гісторыі Польшчы кантрабанда цыгарэт з Беларусі

Злачынная група займалася кантрабандай цыгарэт праз аўтамабільны памежны пункт у Баброўніках і праз чыгуначны памежны пункт у Тэрэспалі. Групоўка дзейнічала з 2020 па 2021 год.

У аперацыі па раскрыцці кантрабандыстаў працавалі сумесна 200 чалавек. Памежнікі Падляскага аддзела памежнай службы Польшчы затрымалі ў Варшаве 59-гадовага паляка, які займаўся замовай цыгарэт з Беларусі, арганізацыяй кантрабанды цыгарэт праз мяжу і іх далейшым распаўсюджваннем.

Арганізаваная злачынная група з мытнікаў, памежнікаў і супрацоўнікаў падатковай службы, якая дзейнічала ў «Баброўніках», стала адказнай за найбуйнейшую ў гісторыі Польшчы кантрабанду цыгарэт з Беларусі. Польскія службы не выключаюць і далейшыя затрыманні ўдзельнікаў групы. 16 чалавек арыштавалі на тры месяцы, яшчэ трох падазраваных адпусцілі пад паліцэйскі нагляд.