ХАМАС страціў кантроль над поўначчу сектара Газа — ЦАХАЛ

Прадстаўнік ЦАХАЛ Даніэль Хагары заявіў, што спынення агню не будзе, але Ізраіль будзе рабіць гуманітарныя паўзы ў пэўны час, каб даць магчымасць жыхарам, якія застаюцца на поўначы сектара, перамясціцца на поўдзень.

У Газе чакаюць пагаднення аб перамір'і. Фота: aa.com.tr

У Газе чакаюць пагаднення аб перамір'і. Фота: aa.com.tr

«Мы бачылі, як 50 тысяч жыхароў Газы перамясціліся з паўночнай часткі сектара на поўдзень. Яны перамяшчаюцца, таму што разумеюць, што ХАМАС страціў кантроль над паўночнай часткай сектара, а на поўдні больш бяспечна і спакойна, там яны могуць атрымаць ваду, ежу і медыкаменты», — сказаў на брыфінгу ў сераду прадстаўнік арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) контр-адмірал Даніэль Хагары. Прадстаўнік ЦАХАЛ дадаў, што спынення агню не будзе, але Ізраіль будзе рабіць гуманітарныя паўзы ў пэўны час, каб даць магчымасць жыхарам, якія застаюцца на поўначы, перамясціцца на поўдзень.

Прадстаўнік ЦАХАЛ пацвердзіў, што маршрут эвакуацыі з поўначы на поўдзень, які ў апошнія некалькі дзён адкрываўся штодня на некалькі гадзін, будзе адкрыты і заўтра, і заклікаў людзей «вырвацца з абцугоў ХАМАС».

Паводле яго слоў, кіраўніцтва ХАМАС адарванае ад насельніцтва Газы і клапоціцца толькі пра ўласнае выжыванне.

Глядзіце таксама

СМІ: Пагадненне аб перамір'і ў Газе могуць падпісаць у найбліжэйшы час?

Дамоўленасць аб гуманітарным перамір'і ў сектары Газа можа быць дасягнута ў бліжэйшы час. Пра гэта паведаміў тэлеканал Asharq са спасылкай на крыніцу ў службах бяспекі Егіпта.

Паводле яго даных, ізраільскія ўлады пагадзіліся на часовае спыненне баявых дзеянняў у абмен на вызваленне часткі закладнікаў, якія ўтрымліваюцца радыкальным палесцінскім рухам ХАМАС. 

Гуманітарная паўза будзе выкарыстаная для дастаўкі дапамогі жыхарам анклава.

Глядзіце таксама

Нагадаем, 7 кастрычніка радыкальная групоўка ХАМАС, якая базуецца ў Газе, напала на Ізраіль. У адказ Армія абароны Ізраіля прыступіла да ваеннай аперацыі супраць ХАМАС.

Колькасць ахвяр нападу ў Ізраілі дасягнула 1400 чалавек, у Газе заяўляюць пра больш чым 10 000 забітых.

Глядзіце таксама

ПаводлеВВСkorrespondent.net