Тэрмаядзерныя бомбы ЗША хутка будуць у Еўропе
ЗША паскорылі адпраўку мадэрнізаваных тэрмаядзерных бомбаў B61-12 на базы NATO ў Еўропе, паведамляе Politico.
![Атамная бомба В61. Фота Dave Bezaire Атамная бомба В61. Фота Dave Bezaire](/img/v1/images/bomba_b61_12.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Атамная бомба В61. Фота Dave Bezaire
Першапачаткова бомбы B61-12, якія лічацца асноўнай ядзернай зброяй ЗША, збіраліся адправіць у Еўропу вясной 2023 года, але затым пастаўку перанеслі на снежань 2022 года. Паводле Politico, пра гэта гаворыцца ў тэлеграме, накіраванай супрацоўнікам Пентагона і Дзярждэпа ЗША пасля сустрэчы міністраў абароны 15 краін NATO, якая адбылася раней кастрычніку ў Брусэлі. А дзве крыніцы, знаёмыя з пытаннем наконт будучай адпраўцы ўзбраенняў у Еўропу, пацвердзілі Politico, што бомбы адправяць у паскораным парадку, адзначае meduza.io.
Прэс-сакратар Пентагона Патрык Райдэр паведаміў, што мадэрнізацыя бомбаў B61 вядзецца шмат гадоў, ЗША даўно планавалі замяніць старыя ўзбраенні на мадэрнізаваныя версіі бомбаў. «Гэта ніяк не звязана з бягучымі падзеямі ва Украіне і ніяк не было паскорана», — заявіў прадстаўнік міністэрства абароны ЗША.
B61 — сямейства ядзерных бомбаў, што былі ўпершыню распрацаваныя ў 1960-я гады. ЗША на працягу дзесяцігоддзяў распрацавалі 12 версій бомбаў, большасць з якіх цяпер састарэлі. Міністэрства энергетыкі ЗША плануе ў рамках праграмы мадэрнізацыі за 10 мільярдаў долараў замяніць больш раннія версіі бомбаў, у тым ліку прыкладна 100 бомбаў, якія захоўваюць на авіябазах у Германіі, Італіі, Бельгіі, Нідэрландах і Турцыі.
![Ці выкарыстае Расія ядзерную зброю? «Гэта блеф нядаўняга юбіляра». Ці выкарыстае Расія ядзерную зброю?](/img/v1/images/sctdhupcg9k.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Новая версія бомбы B61 распрацаваная так, што яе можна паставіць на ўзбраенне вайсковых самалётаў ЗША і іх саюзнікаў, уключаючы бамбавікі B-2 і B-21, а таксама знішчальнікі F-15, F-16, F-35 і Tornado.
З 17 па 30 кастрычніка сілы NATO праводзяць вучэнні Steadfast Noon, у рамках якіх правяраюць ядзерныя сілы альянсу. У вучэннях удзельнічаюць каля 70 самалётаў.
Расія таксама праводзіць вучэнні. Так, учора, 26 кастрычніка, расійскія вайскоўцы падчас сваіх вучэнняў правялі трэніроўку па нанясенні масіраванага ядзернага ўдару ў адказ на ядзерны ўдар праціўніка. Вось што гаворыцца На сайце прэзідэнта Расіі пра ход вучэнняў напісалі наступнае: “Па палігоне Кура на Камчатцы зроблены пускі міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Ярс» з дзяржаўнага выпрабавальнага касмадрома Плясецк і балістычнай ракеты «Синева» з акваторыі Баранцава мора. Да ажыццяўлення задач таксама прыцягваліся самалёты далёкай авіяцыі Ту-95МС, якія выканалі пускі крылатых ракет паветранага базіравання”.
![Пётр Кузняцоў не верыць у ядзенрую вайну Пётр Кузняцоў: Тактыка падняцця ставак ні разу не спрацавала на карысць РФ, пакуль кожны раз яна ў глыбокім мінусе](/img/v1/images/jadzernaja_vajna.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Зрэшты, учора ЗША паведамілі, што пакуль не бачаць ніякай падрыхтоўкі Расіі да ўжывання "бруднай бомбы" або тактычнай ядзернай зброі ва Украіне. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-П'ер. Таксама яна адзначыла, што настрой на перамовы не дэманструюць цяпер ні Расія, ні Украіна.
Паводле meduza.io, korrespondent.net