На псеўдарэферэндумах, што праходзяць на акупаваных тэрыторыях Украіны, працуюць назіральнікі з Беларусі
Прызначаныя Крамлём акупацыйныя ўлады ў гэтыя дні праводзяць «рэферэндумы» ад далучэнні да Расіі захопленых тэрыторый Херсонскай і Запарожскай абласцей, а таксама так званых «ДНР» і «ЛНР». У ліку назіральнікаў там — беларусы, піша ТАСС.
![uchastkovye_komissii_referenduma_v_lnr.jpg uchastkovye_komissii_referenduma_v_lnr.jpg](/img/v1/images/uchastkovye_komissii_referenduma_v_lnr.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паведамляецца, што акрамя прадстаўнікоў ад Беларусі, назіральнікамі на «рэферэндумах» працуюць людзі з Расіі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Егіпта, Славакіі і Сірыі.
Толькі не смейцеся, але ў так званым ЦВК «ЛНР» кажуць, што «парушэнняў на ўчастках для галасавання не зафіксавана».
Галасаванне на «рэферэндумах» па пытанні ўваходжання ў склад
РФ у якасці суб'ектаў пачалося 23 верасня. Яно будзе доўжыцца
да 27 верасня ўключна.
![Рэферэндумы на акупаваных тэрыторыях Паводле сігналу Крамля. На акупаваных РФ тэрыторыях Украіны ўжо на гэтым тыдні хочуць правесці рэферэндумы](/img/v1/images/1511266569_4296.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)