Сустаршыня Еўрапейскага парламента: ад беларускага боку чакаем рэальных крокаў
Пра санкцыі супраць Беларусі ў Брусэлі будуць вырашаць на наступным тыдні.
Вызваленне Лукашэнкам 6-ці палітычных вязняў у жніўні і яго роля ў арганізацыі мірных перамоваў па ўкраінскім канфлікце сталі рухавіком для перамоваў аб адмене санкцый у дачыненні да Беларусі.
У Брусэлі мяркуюць, што Беларусь, найбліжэйшы саюзнік Расіі, паварочваецца да Еўропы, ды што Расія не будзе адзінай крыніцай фінансавання для Беларусі, кажа сустаршыня Еўрапейскага парламента ад кансерватараў Рышард Чарнэцкі.
"Еўрапейскі звяз імкнецца, каб Брусэль не піхаў Беларусь у кіпцюры Расіі. Таму існуе тэндэнцыя, каб на некаторыя факты глядзець скрозь пальцы. Тым не менш, калі гэта мае быць доўгатэрміновае паразуменне, беларускім бокам мусяць быць зробленыя рэальныя крокі. Канкрэтныя змены, а ня толькі гаворка аб іх. Еўрасаюз павінен умешвацца, а не даваць неабмежаваны, доўгатэрміновы крэдыт даверу Лукашэнку. Гэта была б памылка”, — кажа Чарнэцкі.
Магчыма, санкцыі, тэрмін якіх заканчаецца 31-га кастрычніка, будуць афіцыйна працягнутыя, але іх дзейнасць будзе прыпыненая на год. Магчыма, канчатковае рашэнне будзе прынятае ўжо на наступным тыдні.