У ЗША з-за анамальных маразоў алігатары ўмерзлі ў лёд (відэа)
У ЗША ў вадаёмах у нацыянальным парку Паўночнай Караліны (Shallotte River Swamp Park) з-за анамальных маразоў алігатары ўмерзлі ў лёд.
![alihatar1.jpg alihatar1.jpg](/img/v1/images/alihatar1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Месцамі ў штаце тэмпература паветра апускалася да -30 градусаў. У выніку разам з вадой замерзлі і алігатары, якія пакінулі на паверхні толькі нос і пашчу. Прадстаўнікі парку кажуць, што калі будзе адліга, яны прачнуцца, інфармуе сайт ria.ru.
Паводле euroradio.fm