Вайна ЗША і Кітая можа распачацца ў 2025 годзе?

Генерал ЗША Майкл Мініхан ва ўнутраным дакуменце распарадзіўся забяспечыць максімальную баявую гатоўнасць падраздзяленняў, якія знаходзяцца ў яго падначаленні.

zsza_kitaj_vajna.jpg

Вайна паміж ЗША і Кітаем можа пачацца ў 2025 годзе, спрагназаваў генерал ЗША Майкл Мініхан, кіраўнік транспартнага камандавання ВПС краіны, ва ўнутраным дакуменце, дзе пазначалася неабходнасць забяспечыць максімальную аператыўную гатоўнасць, якія знаходзяцца ў яго падначаленні баявых падраздзяленняў у бягучым годзе, пішав "Нямецкая хваля".

Інфармацыя пра гэта з'явілася ў пятніцу, 27 студзеня, на сайце тэлеканала NBC News. Пазней афіцыйны прадстаўнік ВПС ЗША, маёр Хоўп Кронін афіцыйна пацвердзіла, што гэта не фэйк.

"Спадзяюся, я памыляюся, — цытуе Мініхана газета The Washington Post. — Мая інтуіцыя ўказвае, што мы будзем ваяваць у 2025 годзе. Сі (Цзіньпін.— Рэд.) забяспечыў сабе трэці тэрмін (на пасадзе генеральнага сакратара ЦК Камуністычнай партыі Кітая. — Рэд.) І сфармаваў свой ваенны савет у кастрычніку 2022 года. Прэзідэнцкія выбары на Тайвані пройдуць у 2024 годзе і дадуць Сі нагоду. Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць у 2024 годзе і прапануюць Сі сітуацыю, у якой Амерыка будзе адцягнутая іншымі тэмамі. Каманда Сі, нагода і магчымасць — усё гэта будзе дадзена да 2025 года".


Акрамя іншага, у дакуменце ён заклікае ўсіх службоўцаў транспартнага камандавання ВПС адправіцца на стрэльбішча, "выпусціць абойму" ў мішэнь і "цэліцца ў галаву". Разам з тым Мініхан дае распараджэнне ўсім высокапастаўленым службоўцам транспартнага камандавання ВПС і іншым аператыўным камандзірам ВПС да 28 лютага далажыць яму аб усіх буйных мерапрыемствах па падрыхтоўцы да баявых дзеянняў. 

Каментар Пентагона па заявах генерала Мініхана

Як адначыў прадстаўнік ВПС ЗША Кронін, заява Мініхана "грунтуецца на леташніх фундаментальных намаганнях" транспартнага камандавання ВПС па падрыхтоўцы сваіх сіл "да будучых канфліктаў, калі палітыка стрымлівання пацерпіць няўдачу".

У сваю чаргу, афіцыйны прадстаўнік Пентагона, брыгадны генерал Патрык Райдэр 27 студзеня падкрэсліў, што ў Стратэгіі нацыянальнай абароны ЗША ясна сказана, што "Кітай з'яўляецца асноўным выклікам для Міністэрства абароны" і што амерыканскія службовыя асобы вядуць сумесную працу з саюзнікамі і партнёрамі, каб "захаваць мірную, свабодную і адкрытую Інда-Ціхаакіянскую зону"


Выказванні генерала Мініхана

Між тым газета The Washington Post нагадвае, што генерал Мініхан, які пачаў кар'еру ў ВПС ЗША ў якасці пілота вайскова-транспартнага самалёта C-130, ужо не раз прыцягваў да сябе ўвагу сваёй "рэзкай, каларытнай мовай".

Так, у верасні 2022 года ён заявіў на канферэнцыі ў сферы аэракасмічнай прамысловасці пад Вашынгтонам, што сярод Узброеных Сіл ЗША ВПС забяспечылі самую вялікую "груду мёртвых ворагаў нашай (амерыканскай. — Рэд.) нацыі". "Галоўнае — гэта лятальнасць, — працытаваў яго тады партал Task and Purpose. — Калі ты забіваеш свайго ворага, усе галіны твайго жыцця становяцца лепшымі. Ежа становіцца смачнейшай. Шлюб — трывалейшым".

На той жа канферэнцыі Мініхан заявіў, што Кітай уяўляе "экзістэнцыяльную пагрозу амерыканскаму ладу жыцця" і трэба тэрмінова працаваць над тым, каб перамагчы яго.

Паводле тэлеканала NBC News, у падпарадкаванні камандавання паветранай мабільнасці знаходзяцца каля 500 вайскоўцаў. У распараджэнні камандавання маюцца каля 500 самалётаў, якія выкарыстоўваюцца для транспарціроўкі і запраўкі.