FAS: У Асіповічах пабудаваны новы гараж для «Іскандэраў», якія могуць несці ТЯЗ

Федэрацыя амерыканскіх навукоўцаў (FAS) паведаміла, што на тэрыторыі 465-й ракетнай брыгады ў Асіповічах завершана будаўніцтва ангараў для ракетных пускавых установак «Іскандэр», якія могуць несці тактычныя ядзерныя боегалоўкі.

rian_5929830.hr_.ru_.jpg

FAS пацвярджае гэта аналізам свежых спадарожнікавых здымкаў. Па дадзеных FAS, будаўніцтва пачалося ў кастрычніку 2022 года і было завершана ў красавіку 2023 года.

На здымку Maxar ад 4 ліпеня 2023 года, бачныя 4 пускавыя ўстаноўкі «Іскандэр» (або транспарцёры) і дзве машыны падтрымкі меншага памеру за межамі гаража. Пры гэтым адсек для захоўвання ракет на адной з пускавых установак адкрыты.

FAS піша, што новы аб'ект размешчаны ўсяго ў сямі кіламетрах ад Асіповіцкага палігона і ў 12 кіламетрах ад склада зброі, дзе можа праходзіць патэнцыйная мадэрнізацыя часовага сховішча ядзерных боегаловак. Акрамя таго, адлегласць ад ангара да намётавага лагера ПВК «Вагнер» у вёсцы Цэль складае 16,5 кіламетраў.

02_3_1.jpeg

Каментуючы гэтую інфармацыю, тэлеграм-канал, які адсочвае ваенную актыўнасць у Беларусі, нагадвае, што «Іскандэры» паступілі на ўзбраенне 465-й ракетнай брыгады УС РБ яшчэ ў лютым 2023 года, а раней на ўзбраенні гэтай брыгады знаходзілася толькі некалькі дывізіёнаў ТРК «Кропка-У». І ў гэтай сувязі абсалютна лагічным выглядае будаўніцтва новага ангара для абслугоўвання новага, для брыгады, тыпу тэхнікі.

Таксама вядома, што як толькі першыя АТРК «Іскандэр» прыбылі ў размяшчэнне брыгады, то іх першапачаткова размясцілі ў часовых боксах — прасцей кажучы, проста пад навес, і зноў жа будаўніцтва для іх ангара было проста неабходнасцю.

Таксама адзначым, што яшчэ ў красавіку было вядома, што разлікі АТРК «Іскандэр-М» менавіта гэтай, 465-й ракетнай брыгады, праходзілі практычную падрыхтоўку ў Расіі. Тады паведамлялася, што асабовы склад вывучаў пытанні ўтрымання і прымянення тактычных ядзерных боепрыпасаў.

Глядзіце таксама

А вось што яшчэ больш спрэчна — гэта звязак гаража з ПВК «Вагнер».

Так, геаграфічная блізкасць мае месца быць, усяго 16,5 км па прамой ад гаража да лагера ПВК «Вагнер» (або 30 хвілін на машыне па дарогах), але давайце не забываць ключавое: «Іскандэры» прыбылі ў лютым 2023 года, мяцеж Прыгожына быў у чэрвені 2023 года, а арганізавана ў Беларусь вагнераўцы пачалі прыбываць у ліпені. Разбежка паміж першай і апошняй падзеяй — 5 месяцаў.

Ангар для «Іскандэраў» пабудаваны на тэрыторыі парку 465-й брыгады, які знаходзіцца пад аховай жаўнераў тэрміновай службы УС РБ, калі раптам хтосьці думае, што блізу 4000 чалавек прыехалі, каб ахоўваць некалькі «Іскандэраў» у гаражах на тэрыторыі спецыялізаванай дзейнай вайсковай часткі.

Разам выснова цяпер такая: прамой сувязі паміж з'яўленнем лагера ПВК «Вагнер» і «Іскандэрамі» ў Асіповічах няма. Гэтая сувязь выглядае надуманай або штучна выведзенай.

Глядзіце таксама