Навіны дня. Другі дзень нападу на Украіну, санкцыі супраць Пуціна і Лаўрова

Вочы ўсяго свету прыкутыя цяпер да Украіны. Падсумоўваем вынікі другога дня расійскай агрэсіі і распавядаем пра галоўныя навіны Беларусі.

Узарваны мост праз Днепр на беларуска-ўкраінскай мяжы

Узарваны мост праз Днепр на беларуска-ўкраінскай мяжы

Самыя цяжкія дні. Мы вядзем анлайн другога дня нападу Расіі на Украіну.
Голас інтэлігенцыі. Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч выказалася пра расійскую агрэсію супраць Украіны. 
Трывожна. Па Беларусі сёння актыўна прасоўваецца расійская ваенная тэхніка. Верагодна, яна прызначаная для наступлення на Украіну.
Грамадскае меркаванне. Chatham House спытаў беларусаў, што яны думаюць пра канстытуцыйны рэферэндум і (тады яшчэ толькі магчымую) вайну з Украінай. 
Гаага чакае. Расійскія войскі абстралялі дзіцячы дом у Ворзелі Кіеўскай вобласці. Паведамляецца, што гэта не адзіны грамадзянскі аб'ект, які трапіў пад удар акупантаў.
Такая абарона нам не трэба. Ці спытаў хто-небудзь народ Данбаса, калі рускія танкі пайшлі яго «абараняць»
Экстрэмізму дадалося. Сайты «Радыё Рацыя», «Хартыя 97», а таксама незалежнага прафсаюза РЭП прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Ціск за кратамі. Палітвязень-анархіст Мікіта Емяльянаў спыніў галадоўку, якую трымаў з 3 лютага, але яму дадалі 10 сутак ШІЗА. А нашага калегу, журналіста і палітвязня Дзяніса Івашына на 10 сутак змясцілі ў карцар.
Міжнародная рэакцыя. Расію часова пазбавілі права прадстаўніцтва ў ПАРЕ. Таму што нельга нападаць на іншыя дзяржавы.
Давядзецца адказваць. NATO заявіла, што свет будзе прыцягваць Беларусь і Расію да адказнасці за ўварванне ва Украіну.
Вельмі асабістае. Кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін і кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў трапілі ў санкцыйныя спісы ЕС. Услед за Еўропай санкцыі супраць Пуціна і Лаўрова ўвяла і Вялікабрытанія.