Навіны дня. Вайна ва Украіне, хворы журналіст шукае донараў, рубель абваліўся

Чацвер быў страшным днём, і ўсе ведаюць, чаму. Між тым дзень прынёс і іншыя навіны, і пра іх – у нашым традыцыйным аглядзе.

20220224151254_9132.jpg

Галоўная тэма. 24 лютага а 5 гадзіне раніцы пуцінская Расія напала на Украіну. “Новы Час” вёў анлайн першага дня вайны, чытаць — тут.

А нам што? Вось тут разбор наступстваў для Беларусі ад эксперта Андрэя Паротнікава.

І тут санкцыі. Захад мае намер увесці жорсткія рэстрыкцыі супраць Расіі (Беларусь у баку не застанецца).

Дзеці за мір. Цёплы допіс ад Ганны Севярынец пра педагогіку падчас вайны.

Рэпрэсіі працягваюцца. У Верхнядзвінску за каментары пакаралі рамесніка, у Мінску затрымалі рэжысёра.

Галаўны боль. Рэфлексіі бізнэсоўцаў праз вайну ва Украіне.

Узяцце паўнамоцтваў. Новая ініцыятыва Святланы Ціханоўскай.

Справы валютныя. Беларускі рубель істотна ўпаў праз ваеннае становішча ў суседняй краіне.

Пошук донараў. Цяжка хвораму журналісту Аляксандур Тамковічу тэрмінова патрэбна дапамога.