
Беларусь развіталася з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам. Палітыка і грамадскага дзеяча пахаваюць на Паўночных могілках.
Старонка мазырскай палітзняволенай Крысціны Чаранковай у Іnstagram прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Ініцыяваў працэс у судзе ГУБАЗіК.
Дызайнерку Vizor Games Галіну Семечку і яе мужа Антона Александровіча асудзілі за ўдзел у пратэстах. Суддзя Аляксандр Волк асудзіў іх да трох гадоў «хатняй хіміі» кожнага.
Затрыманы беларускамоўны музыка Андрэй Задзяркоўскі. У чым абвінавачваюць Андрэя, пакуль невядома.
Пайшоў з жыцця актывіст Алесь Васьковіч, яму было 44 гады. Ён разам з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Алесем Міхалевічам быў адным з заснавальнікаў аб’яднання «За мадэрнізацыю» ў Мар’інай Горцы.
У Мінску не хапае настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацеляў у дзіцячых садках.
Дзяўчаты з бел-чырвона-белымі парасонамі шпацыравалі па вуліцах Вільні.
Святар беларускага паходжання Валентый Грык стаў біскупам у Папуа — Новай Гвінеі.