Навіны дня. «Ладэ» без ліцэнзіі, развітанне са Станіславам Шушкевічам, затрыманне жонкі Сашы Філіпенкі

5 траўня: галоўныя падзеі ў Беларусі і вакол яе — у трыдыцыйнай рубрыцы «НЧ». 

279650401_5373726425992838_8245242026316172190_n.jpg

Зноў няўгодныя медыкі. Мінздароўя прыпыніла дзеянне ліцэнзій «Ладэ» і «Клініка А1»

Плошча Свабоды. Учора стала вядома пра сыход Станіслава Шушкевіча, сёння паведамілі пра месца развітання з першым кіраўніком Беларусі.

Хай пабачыць мама. У Пецярбурзе пры цікавых абставінах затрымалі жонку беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі.Рэпрэсіі-затрыманні. У Жабінцы мужчына сказаў «Без Лукашэнкі» — яго затрымалі па крымінальнай справе.

Сілавікі супраць ТікТок. За антываенные відэа затрымалі блогерку.Выбранае з іншага трэшу. Лісты палітвязня Мікалая Дзядка працягваюць знішчаць, Віктара Бабарыку, падобна, змясцілі ў ШІЗА, журналіста Intex-Press падазраюць у садзейнічанні экстрэмізму.

Тым часам пачаўся суд над былой кіраўніцай «Радзіславы» Вольгай Гарбуновай.

Мінус адзін палітвязень. Пасля году «хіміі» выйшаў на волю Аляксей Лой.

Пахавалі Эміля Чэчку. Польскі дэзерцір, які распавядаў пра злачынствы польскай ваеншчыны падчас міграцыйнага крызісу і якога ў сакавіку знайшлі павешаным, быў пахаваны ў Беларусі — на польскіх васйковых могілках у Далгінаве.Ахвяра «ператрахвання». Звольнены міністр лясной гаспадаркі Дрожжа — магчыма, ён нават затрыманы, але гэта недакладна.