Навіны дня. Прысуды палітвязням, развітанне з Шушкевічам, дэсаветызацыя заканадаўства ва Украіне

Галоўныя падзеі Беларусі і свету за 6 траўня ў нашым аглядзе.

Сафія Сапега

Сафія Сапега

Палітзняволеную расіянку Сафію Сапега асудзілі на 6 гадоў калоніі. Дзяўчыну затрымалі разам з блогерам Раманам Пратасевічам пры прымусовай пасадцы самалёта Ryanair у траўні мінулага года ў Мінску.
І зноў востраў Змяіны: у Чорным моры загарэўся чарговы расійскі фрэгат.
Былой кіраўніцы «Радзіславы» Вользе Гарбуновай сёння прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі» і адпусцілі з-пад варты ў зале суда.
Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў журналістам пра патрэбу краіны ў гарантыях бяспекі.
Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 30 чалавек. Цяпер іх у Беларусі 1188.
Асудзілі дзвюх дзяўчат-палітвязняў — Насту Кухараву і Веру Цвікевіч. Настаўніцы рускай мовы Кухаравай прысудзілі тры гады «хатняй хіміі», а грамадзянцы Расіі Веры Цвікевіч — год калоніі.
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн падпіша закон аб "ленд-лізе" для Украіны 9 траўня.
У Мінску пачалося развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам. Яно працягнецца ўсю ноч і завершыцца заўтра.
Тое, што не зрабілі за 30 гадоў незалежнасці: прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў законапраект аб дэсаветызацыі заканадаўства.