Навіны дня. Санкцыі пад пагрозай, новы вірус

Галоўныя падзеі 20 траўня, якія вы маглі прапусціць.

belfruskaliy1_1.jpg

Малюнак з сайта v-meste.by
ЗША могуць прыпыніць санкцыі супраць беларускага калію.
Прысуд нашаніўцам Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко пакінулі без зменаў.
МУС прызнала «экстрэмісцкім фарміраваннем» праект «Честная газета».


21 траўня абвешчаны Днём палітвязня ў Беларусі. Як дапамагчы тым, хто за кратамі?
Сын следчага перадаў N*XTA копію службовага дакумента. Бацьку звольнілі, сына будуць судзіць.
У Польшчы сабралі больш за 5000 подпісаў за вызваленне Марфы Рабковай.
Удзельнікам «віцебскіх перформансаў» вынеслі суровыя прысуды.

Кардонныя генэралісімусы і іх вісюлькі. Мы пераглядзелі ўсе існыя ордэны і мэдалі нашай краіны і даведаліся, хто і за што іх атрымаў.

Палітзняволены Эдуард Бабарыка пасля 23 месяцаў утрымання пад вартай застаецца ў СІЗА.
У СААЗ расследуюць атыповыяі выпадкі воспы малпаў у Еўропе, якая перадаецца людзям.