
19 траўня — не выключэнне.
«Санта Брэмар» спыніла пастаўкі сёмгі ў Расію. У чым прычына, чытайце па спасылцы.
Стала вядома, у чым абвінавачваюць медыцынскі цэнтр «Нардзін». Зноў жа спасылка вам у дапамогу.
У Мінску адмянілі канцэрт расійскага музыкі Басты.
Літва прыняла першы кантэйнерны цягнік з Украіны ў абыход Беларусі.
Украіна арыштавала актывы Беларусі і Расіі на мільярд долараў.
Праз санкцыі казахстанскія банкі адмаўляюцца пералічваць грошы беларускім кампаніям.Лукашэнка заявіў, што купіў у Расіі «Іскандэры» і комплексы С-400.
Беларусь завязе з-за мяжы 20 тысяч тон цукру. І крыху (насамрэч не) пра рэпрэсіі.
Праваслаўнага святара, што быў супраць вайна і дапамагаў затрыманым у 2020 годзе, пазбавілі пасады.«Рыхтаваліся захапіць расійскіх вайскоўцаў» у іх адсутнасць у Беларусі. Якія абвінавачанні гучаць на «працэсе Аўтуховіча».
Замест сну ў ІЧУ вязня тры ночы запар прымушалі стаяць і глядзець выступы Лукашэнкі.Старшыню незалежнага прафсаюза асудзілі на «суткі» за аватарку ў сацсетках.
Беларускія следчыя пачалі «палітычную» справу на эмігранта, які выехаў у ЗША.У Полацку за абразу Лукашэнкі судзяць Святлану Фірсаву: пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі.
Прыпыненая крымінальная справа супраць брата Вітольда Ашурка.
Палітвязню Арцёму Касакоўскаму, асуджанаму да пяці гадоў калоніі, пракурор запрасіў яшчэ 1,5 года.Дзве кнігі і тры тэлеграм-каналы прызнаныя «экстрэмісцкімі».
Дзяўчыну ў Мінску затрымалі за БЧБ-фіранкі, а потым супраць яе завялі крымінальную справу.Так і жывем.