Непрыемныя рэчы: Што будзе з клоўнамі, калі цырк з'едзе?
Гісторык Уладзімір Пастухоў пра тое, што як будзе пачувацца расійскае грамадства, калі раптам прапаганда праз тэлевізар спыніцца.

Шмат хто з расійскай дэмакратычнай супольнасці перакананы — як толькі прапаганда, якая штодня ліецца з экранаў тэлевізараў, спыніцца — грамадства, як у казцы, адразу ж прачнецца і ачуняе. Але ці так гэта на самай справе?
— Ёсць відавочныя рэчы, але якія так непрыемныя, што нават казаць і пісаць пра іх не хочацца, а трэба. Што будзе з клоўнамі, калі цырк з'едзе? — разважае ў сваім тэлеграме доктар навук, гісторык і палітолаг Уладзімір Пастухоў. — У перакладзе на зразумелую ўсім мову: што будзе з рускім «патрыятычна» настроеным народанасельніцтвам, калі яму адключаць тэлевізар і ваенкораў у сеціве, і праўда пачне дзяўбці ў яго затуманенай свядомасці?
У самым агульным плане адказ зводзіцца да наступнага: у асноўнай сваёй масе гэта народанасельніцтва закрые наглуха вокны і дзверы сваёй свядомасці і закансервуе ў сабе ўсё тое інфасмецце, якім яго шпігавалі апошнія дзесяць гадоў.
Закрыецца, ашчэрыцца, сыдзе ў сябе, падпарадкуецца новай сіле, але працягне верыць ва «ўкрафашыстаў», якія бамбілі Данбас і таму прымусілі Пуціна пачаць вайну.

Мы маем справу з наступствамі, аналагічнымі тым, якія надыходзяць для чальцоў таталітарнай секты, якія ад яе адкалоліся, — іх чакае «ломка».
Транс — гэта стан, з якога самастойна, без чужой дапамогі не выбрацца. Ды і з чужой дапамогай не хутка атрымаецца. На што, у такім выпадку, спадзявацца?
Ці ўворыцца сіла, якая такую дапамогу будзе ў стане аказаць?
Гэта можа здарыцца, калі ўдасца вярнуць эліты ў палітычны працэс, разарваць з іх дапамогай прамое замыканне правадыра на масу і выбудаваць дзяржаву з аднаасобнага ў калектыўнае кіраванне.

