ЗША ўвялі санкцыі супраць кіраўнікоў ізалятара на Акрэсціна
Ігар Кенюх і Яўген Шапецька, кіраўнікі сумнавядомага следчага ізалятара на завулку Акрэсціна ў Мінску, трапілі пад санкцыі ЗША за іх дачыненне да грубых парушэнняў правоў чалавека, а менавіта катаванняў і/або жорсткага, бесчалавечнага ці зневажаючага годнасць абыходжання ці пакарання затрыманых пасля сфальсіфікаваных выбараў 9 жніўня 2020 года.
![Ізалятар на Акрэсціна. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Ізалятар на Акрэсціна. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/img_2790_1_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ізалятар на Акрэсціна. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Пра гэта гаворыцца ў заяве дзяржсакратара Злучаных Штатаў Энтані Блінкена.
«Мы поўныя рашучасці паставіць правы чалавека ў цэнтр нашай знешняй палітыкі, і мы пацвярджаем гэтае абавязацельства, выкарыстоўваючы адпаведныя інструменты і органы ўлады, каб прыцягнуць увагу да парушэнняў і злоўжыванняў правоў чалавека», — гаворыцца ў заяве.
![«Начальнік ІЧУ пагражаў згвалціць дубінкай». Руслан Багданоўскі, які ўключыў «Муры» пад Акрэсціна, распавёў пра арышт «Начальнік ІЧУ пагражаў згвалціць дубінкай». Руслан Багданоўскі, які ўключыў «Муры» пад Акрэсціна, распавёў пра арышт](/img/v1/images/bogdanovski_tesla_2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
З нагоды Дня правоў чалавека 2021 года Дэпартамент прызначаыў санкцыі ў дачыненні 12 службовых асоб замежных урадаў. Паводле заканадаўства ЗША, у выпадках, калі дакладная інфармацыя аб тым, што службовыя асобы замежных урадаў былі датычныя да грубага парушэння правоў чалавека або значнай карупцыі, гэтыя асобы і іх бліжэйшыя сваякі не маюць права на ўезд у Злучаныя Штаты.
![«Слёзы на вачах, бо не можаш дапамагчы». Экс-арыштантка распавяла пра камеру №15 на Акрэсціна «Слёзы на вачах, бо не можаш дапамагчы». Экс-арыштантка распавяла пра камеру №15 на Акрэсціна](/img/v1/images/hands_help.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Ігар Кенюх кіруе ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама, Яўген Шапецька — ЦІПам.
![«Вясна»: За ўключаную песню «Муры» пад Акрэсціна двух хлопцаў трымалі ў карцары ў нечалавечых умовах «Вясна»: За ўключаную песню «Муры» пад Акрэсціна двух хлопцаў трымалі ў карцары ў нечалавечых умовах](/img/v1/images/nepv4ylnuicxlbghl4unka.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)