На волю выйшаў палітвязень Дзяніс Гуцін, асуджаны за канал «Кіроўцы 97»
Дзяніс Гуцін быў асуджаны да 2,5 гадоў калоніі па справе тэлеграм-чата і канала «Кіроўцы 97».
![gutin_dzianis.jpg gutin_dzianis.jpg](/img/v1/images/gutin_dzianis.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзяніс быў затрыманы яшчэ 22 верасня 2020 года ў Мінску як адміністратар канала «Кіроўцы 97». Пасля 15-сутачнага арышту паводле народнага артыкула 23.34 КаАП («Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве») ён на волю не выйшаў. Дзянісу прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Амаль праз год адбыўся суд над чатырма адміністратарамі тэлеграм-канала і чата «Кіроўцы 97». Дзяніса Гуціна, Ганну Вішняк і Вікторыю Кульшу ў судзе Заводскага раёна Мінска асудзілі да 2,5 гадоў калоніі паводле ч. 1 і ч. 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і падрыхтоўка або навучанне такой дзейнасці»). Таццяну Шкробат, якая супрацоўнічала са следствам і прызнала віну, пакаралі трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).
![«Калі яго вялі ў кайданках у залу суда, я крыкнула: «Я цябе кахаю!» «Калі яго вялі ў кайданках у залу суда, я крыкнула: «Я цябе кахаю!»](/img/v1/images/palitvjazni._fota_dzmitryja_dzmitryeva__novy_czas10_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Слуханні па справе праходзілі ў закрытым рэжыме, працэс вяла суддзя Жанна Хвайніцкая. Вядома, што на судзе палітвязні віну не прызналі.
Дзяніс Гуцін адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2. Цяпер, паводле інфармацыі праваабаронцаў, палітвязень выйшаў на волю.
![Дзень народзінаў за кратамі. «Я бліжэй, чым ты думаеш» Дзень народзінаў за кратамі. «Я бліжэй, чым ты думаеш»](/img/v1/images/huscin_den_narodzinau_2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Палітзняволеную Вікторыю Кульшу, якая таксама была асуджана па гэтай справе, 13 чэрвеня судзілі яшчэ раз — паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі») і прызначылі яшчэ год калоніі.
![Падкінулі таблеткі і сказалі, што павесяць артыкул за наркотыкі: як пераследуюць за кратамі Вікторыю Кульша Падкінулі таблеткі і сказалі, што павесяць артыкул за наркотыкі: як пераследуюць за кратамі Вікторыю Кульша](/img/v1/images/kulsha_v.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)