Навіны дня. Затрыманне доктара Сайкова, гібель беларускага добраахвотніка ва Украіне

Сённяшні дзень быў багаты на падзеі. Калі вы нешта прапусцілі, прапануем дайджэст навін 13 траўня.





У Расіі мяняюць прызыўное заканадаўства: пачалася прыхаваная мабілізацыя.
Удаву Андрэя Зельцэра пачнуць судзіць закрытым судом 31 траўня як бессвядомую.
Фармацэўта Расціслава Чапурнога, які зняў пратэст працоўных у Маладзечне, затрымалі ў той жа вечар.
У Кіеве пачаўся першы працэс над расійскім вайскоўцам.
Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус — Канстанцін Дзюбайла.
Расія выдала Беларусі пратэстоўца Міхаіла Зубкова — нягледзячы на забарону ЕСПЧ.
Вольга Брыцікава, кіраўніца незалежнага прафсаюза «Нафтана», выйшла на волю праз 75 сутак арышту.
Прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў прызналі палітвязнямі.
Заснавальнік медцэнтра «Нардзін» доктар Сайкоў затрыманы разам з жонкай.
Мінінфарм прыпыніў дзейнасць выдавецтваў «Лімарыус» і «Кнігазбор».
Галоўная інжынерка T*T.BY выйшла з СІЗА.
Рэферэндум аб уваходжанні Паўднёвай Асеціі ў склад Расіі адбудзецца 17 ліпеня.
Палітзняволеная Алена Гнаўк скончыла галадоўку.