
Суд над удавой айцішніка Андэя Зельцэра Марыяй Успенскай пачнецца 31 траўня. Ёй пагражае пажыццёвае зняволенне.
І яшчэ пра рэпрэсіі.
Палітвязню з Жодзіна прысудзілі два нады калоніі за заклікі ў тэлеграм-каналах.
У рэдакцыі Intex-press адбыўся ператрус ў сувязі са справаў журналіста Юрыя Ганцарэвіча.
Ксяндзу Андрэю Кеўлічу прызначылі штраф у памеры 640 рублёў за рэпост.У Мінску сілавікі збілі пры затрыманні брата палітвязня — і параілі радавацца, што не збілі маці, сястру ды пляменніц.
Экс-кіраўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктара Фенчука асудзілі за пратэсты на 2,5 года калоніі.
Палітзняволеную журналістку Ірыну Слаўнікаву будуць судзіць у Гомелі.
Суд над Мікалаем Аўтуховічам адклалі не два дні.
Журналіста-палітвязня Андрэя Кузнечыка раптоўна перавялі ў турму ў Магілёве.
У Мінску пачалі судзіць актывістку руху «Маці-328» Марыну Кісялевіч.
Польшча і Літва адмовіліся выдаваць Мінску Сцяпана Пуцілу і Святлану Ціханоўскую.Зашмат навін пра рэпрэсіі для аднаго дня? Гэта вы яшчэ не ўспомнілі, что ў Беларусі ўхвалілі законапраект пра завочныя крымінальны пераслед і суды.
Тым часам Дар'я Данілава, якую асудзілі па «па справе TUT.BY», а потым вызвалілі, з'ехала з Беларусі ў сонечную Грузію.
Ну а Лукашэнка зноў едзе да Пуціна — пагавораць пра імпартазамяшчэнне.