Навіны дня. Самагубства супрацоўніка «Нафтана», новая дапамога Украіне ад ЗША

Галоўныя падзеі серады, 1 чэрвеня, у нашым вечаровым аглядзе.

Аксана Колб з унукам Генры

Аксана Колб з унукам Генры


Мы пагутарылі з дачкой палітзняволенай рэдактаркі НЧ Аксаны Колб Кацярынай пра тое, якая Аксана мама і бабуля, і як сям'я яе чакае на волі.
У Мінгарвыканкама няма грошай на помнік Станіславу Шушкевічу.
Новаўвядзенні ў наступным навучальным годзе: беларускія школьнікі будуць здаваць мабільнікі, насіць форму і слухаць гімн.
У месцах зняволення больш не прымаюць «каранцінныя перадачы».
Святлана Ціханоўская заклікала Еўрасаюз увесці бязвізавы рэжым для беларусаў.
Вярхоўны суд не змяніў прысуды фігурантам «справы Ціханоўскага».
На допыце ў Шклове мужчына падпаліў сябе і супрацоўніка міліцыі.
Амбасадар Украіны расказаў, як насамрэч праходзіла «спецаперацыя» па вызваленні беларускіх дальнабойнікаў.
Скончыў жыццё самагубствам супрацоўнік «Нафтана», які ўдзельнічаў у забастоўцы. Праваабаронцв паведамляюць, што да гэтага яго затрымлівалі сілавікі.
ЗША выдзяляюць Украіне новы пакет ваеннай дапамогі, у тым ліку сістэмы HIMARS.