Навіны дня. Цішоткі з Z, асвячоныя гаўбіцы з Расіі, лета ў Дамброўцы
Настае ноч — час падводзіць вынікі дня. Традыцыйная рубрыка «НЧ» вашай увазе.
Чацвер, 2 чэрвеня: галоўнае, што адбылося ў краіне, змесцім у кароткі дайджэсце.
Навіны санкцый
Тайвань забараніў экспарт у Расію і Беларусь многіх сучасных мікрасхем.
Таксі «Пятніца» спыняе працу.
ЕС узгадніў шосты пакет санкцый супраць Расіі. У спіс патрапіў беларускі банк, яго адключаць ад SWIFT.
Навіны рэпрэсій
Каб выбіць паказанні, палітзняволеную Вольгу Рытус аблівалі вадой і пагражалі пасадзіць сына.
За БЧБ-майку на балконе ў мінчанкі Алесі Яначкінай арыштавалі маёмасць і ўтрымліваюць 50% ад заробку.
Палітвязня Сяргея Моніча ў калоніі амаль тры месяцы трымаюць у ШІЗА.
Жанчыну, якая напісала антываенны ліст у адміністрацыю Лукашэнкі, пачнуць судзіць 15 чэрвеня.
У Мінску за татуіроўкі пра «рускі ваенны карабель» затрымалі кіроўцу меддапамогі.
У часопісе «Мастацтва» і газеце «Культура» працягваюць «аптымізаваць» супрацоўнікаў.
КДБ скончыў папярэдняе расследаванне справы Фядуты, Кастусёва і Зянковіча.
Дар’я Лосік сустрэлася з мужам, які 707 дзён за кратамі, і распавяла, што «ён раз'юшаны».
Навіны вайны
Старшыня Брэсцкага гарвыканкама папярэдзіў гараджан пра «магчымы шум блізкай кананады».
Расія адправіла ў Беларусь эшалон асвячоных самаходных гаўбіц.
Беларусь перакідвае больш за 50 адзінак ваеннай тэхнікі на мяжу з Украінай.
Беларускія праваахоўнікі распачалі 80 крымінальных спраў з-за крадзяжоў аўтамабіляў беларускіх дальнабойшчыкаў ва Украіне.
Беларускія трэнеры па сучасным пяцібор'і сфатаграфаваліся ў цішотках з літарай Z на Краснай плошчы.
«Беларусбанк» выдае карткі з літарай Z.
І проста напрыканцы. Партызаны сталічнай Дамброўкі сустрэлі лета пратэсным артам з выявай «Пагоні».