Навіны дня. Штраф за стужкі, «суткі» за лайк, паводзіны расійскіх вайскоўцаў у Беларусі

Галоўнае, што адбылося ў Беларусі ў апошні дзень сакавіка, — у традыцыйнай падборцы «Новага Часу».

277226298_511765780319823_3313412669154950886_n_1.jpg

«Ілжывая прапаганда». Жонка журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына выказалася з нагоды сюжэтаў пра мужа на дзяржаўным тэлебачанні.
Ёй абяцалі «фізічную расправу». Што распавяла дзяўчына з Pussy Riot пасля затрымання ГУБАЗіКам?
Мова — нашае ўсё. Лявон Вольскі падтрымаў украінскага калегу Святаслава Вакарчука, які заклікаў размаўляць па-беларуску.
Агучаны прысуд настаўніцы, якая прыйшла на працу з жоўтай і блакітнай стужкамі ў валасах. Скажам прама: у сённяшня рэчаіснасці магло быць горай.
Чарговы прысуд за клік у інтэрнэце. Літаральна за клік — у Гарадку дзяўчыну адправілі на «суткі» за лайк у інстаграме.
Звесткі з франтоў «рэйкавай вайны». Пад Бабруйскам патруль абстраляў групу «партызанаў».
Расійскія войскі па-ранейшаму застацца на тэрыторыі Беларусі. Як яны бавяць час, распавялі жыхары Гомельшчыны.
Эўрыка: знойдзена крыніца дадатковага фінансавання дзяржаўных СМІ. Ім будзе перападаць ад рэкламадаўцаў, паводле адмысловага ўказа Аляксандра Лукашэнкі.
Застаецца таямнічай гісторыя з масавымі затрыманнямі ў Беларусі траўматолагаў-артапедаў. У чым там можа быць справа?
А ў спорце вось такая навіна: цяпер, каб беларускім атлетам спаборнічаць у Велікабрытаніі, трэба будзе выканаць цікавыя ўмовы. Ці здолеюць?