Навіны дня. Ва Украіне вайна, у Беларусі рэпрэсіі
Калі ў вас не было магчымасці ўважліва адсочваць сённяшнія навіны, вы можаце азнаёміцца з асноўнымі падзеямі 10 сакавіка ў нашым вечаровым дайджэсце.
Жудасная статыстыка. Ва Украіне за час вайны загінула 71 дзіця. Пры гэтым вываз мірных жыхароў па-ранейшаму няпросты. Так, з Марыупаля праз расійскія абстрэлы дагэтуль не эвакуіравалі ні аднаго чалавека, у горадзе гуманітарная катастрофа.
Жывыя і мёртвыя. У Расіі арганізавалі «масавую падтрымку» рашэння Пуціна аб «спецаперацыі» ва Украіне. Расійскага прэзідэнта ўхваляюць нават з магіл.Па схеме 15+15+15. Старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольга Брыцікава, якую затрымалі на выбарчым участку 27 лютага, правядзе за кратамі 45 сутак.
Іншыя прысуды. Непаўнагадоваму хлопца адправілі на «хатнюю хімію» за каментары, прафесарцы Але Кожынавай прысудзілі 13 сутак. Галіну Лагацкую і Святлану Гацко арыштавалі на «суткі» за ўлёткі «не вайне».
Пушкін і суд. Сёння пачаўся суд над вядомым мастаком. У тым, што ён у складаных умовах захоўвае бадзёры настрой, вы можаце ўпэўніцца тут. Памятаем, што пачалі судзіць і іншага палітвязня — блогера Паўла Вінаградава.
Трагедыя з дальнабойнікамі. Двое беларускіх кіроўцаў трапілі пад абстрэл у Жытомірскай вобласці. Паводле апошніх дадзеных, адзін з іх загінуў.
Якая сустэча. Лукашэнка зноў едзе да Пуціна. Галоўнае пытанне адносна вайны ў нашых кантэкстах гучыць па-ранейшаму: ці адправяцца беларусы ваяваць ва Украіну?
Юрый будзе... «эстрэмістам». Тры выпускі вядомага расійскага блогера прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі». Мала не падасца?