Журналісты выйгралі справу супраць Беларусі
Камітэт ААН па правах чалавека разгледзеў звароты чатырох беларускіх журналістаў і прызнаў Беларусь вінаватай у парушэнні іх правоў на законнае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, замацаванае артыкулам 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
![_harodnja_turma_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg _harodnja_turma_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg](/img/v1/images/_harodnja_turma_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Камітэт ААН па правах чалавека праз сваіх прававых адвакатаў колькі часу таму звярталіся Таццяна Смоткіна, Зміцер Лупач (праваабаронца Павел Левінаў), Тамара Шчапёткіна і Ларыса Шчыракова (праваабаронца Леанід Судаленка), паведамляе прэс-служба Беларускай ас*цыяцыі журналістаў.
Сутнасць іх скаргі палягала ў тым, што Беларусь парушыла правы журналістаў на свабоду выказвання думкі. Краіна прыцягнула гэтых журналістаў да адказнасці і наклала на ўсіх адміністрацыйныя штрафы быццам за распаўсюджванне прадукцыі СМІ без адпаведнай акрэдытацыі.
14 сакавіка 2023 года Камітэт разгледзеў іх скаргі па сутнасці.
У Камітэце адзначылі, што частка трэцяя артыкула 19 Пакта дазваляе абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў, у тым ліку свабоды выказвання і распаўсюджвання інфармацыі і ідэі толькі ў той ступені, у якой гэта прадугледжана законам, і толькі калі яны неабходныя для павагі правоў і рэпутацыі іншых асоб; для абароны нацыянальнай бяспекі або грамадскага парадку, або здароўя і маральнасці насельніцтва.
Любое абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў не павінна насіць празмерны характар, гэта значыць павінна быць найменш навязлівым сярод мер, якія могуць дасягнуць адпаведнай абарончай функцыі і быць прапарцыянальнымі інтарэсам, якія трэба абараняць.
Камітэт прапанаваў Беларусі прадэманстраваць, што абмежаванні правоў журналістаў у адпаведнасці з артыкулам 19 Пакта былі неабходнымі і прапарцыянальнымі. На што атрымаў адказ ад улад Беларусі, што ўсе журналісты быццам бы парушылі ўнутрыбеларускі «Закон аб СМІ» і працавалі без акрэдытацыі.
Камітэт звярнуў увагу на тое, што ў дадзеным выпадку да аўтараў былі прыменены адміністрацыйныя пакаранні: буйныя штрафы на падставе «Закона аб СМІ», які цягне за сабой забарону ажыццяўляць журналісцкую дзейнасць у Беларусі з далейшай публікацыяй у замежных СМІ без акрэдытацыі ў якасці прадстаўніка замежных СМІ.
У гэтай сувязі Камітэт па правах чалавека звяртае ўвагу на артыкул 34 Канстытуцыі Беларусі аб свабодзе меркаванняў і іх выказвання і прама сцвярджае, што агульныя дзяржаўныя сістэмы рэгістрацыі або ліцэнзавання журналістаў несумяшчальныя з часткай 3 артыкула 19 Пакта.
Абмежаваныя схемы акрэдытацыі дапушчальныя толькі пры неабходнасці прадастаўлення журналістам прывілеяванага доступу да пэўных фактаў.
![Леанід Судаленка не паверыў у вайну «Не тое прачыталі?» Палітзняволены Леанід Судаленка не паверыў, што ва Украіне ідзе вайна](/img/v1/images/leonid.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Як зазначае Камітэт, пакаранні ўладамі Беларусі журналістаў грунтаваліся на ўнутраным праве. Аднак ні дзяржава-ўдзельнік, ні нацыянальныя суды не далі тлумачэнняў таго, чым такія абмежаванні былі апраўданы ў адпаведнасці з умовамі неабходнасці і прапарцыянальнасці, як выкладзена ў частцы 3 артыкула 19 Пакта, і ці былі неабходныя і прапарцыянальныя накладзеныя пакаранні (г.зн. адміністрацыйныя штрафы), нават калі грунтаваліся на законе, у адпаведнасці з любой з законных мэт, пералічаных у згаданым палажэнні. Таму ён робіць выснову, што правы аўтараў у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 19 Пакта былі парушаны.
Такім чынам, Беларусь абавязана прыняць адпаведныя меры для кампенсацыі прызначаных журналістам штрафаў ды іншых судовых выдаткаў, панесеных аўтарамі ў сувязі з нацыянальным разбіральніцтвам. Дзяржава таксама абавязана прыняць усе неабходныя меры для прадухілення падобных парушэнняў, якія могуць адбыцца. У сувязі з гэтым Камітэт адзначае, што меў справу з падобнымі зваротамі ў дачыненні да тых жа законаў і практыкі дзяржавы-ўдзельніцы, таму Беларусь павінна перагледзець сваю нарматыўную базу, у прыватнасці «Закон аб сродках масавай інфармацыі» з мэтай забеспячэння поўнага карыстання правамі, прадугледжанымі артыкулам 19 Пакта.
Камітэт па правах чалавека спадзяецца атрымаць ад Беларусі на працягу 180 дзён інфармацыю аб прынятых мерах.
![Ларыса Шчыракова: Любую гістарычную з'яву трэба паказваць праз канкрэтнага чалавека ці сям'ю Ларыса Шчыракова: Любую гістарычную з'яву трэба паказваць праз канкрэтнага чалавека ці сям'ю](/img/v1/images/larysa_szczyrokova_fejsbuk2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Скарга ў ААН журналістамі была даслана задоўга да падзей 2020 года ў Беларусі, яшчэ да глабальнай зачысткі ўладамі ўсіх незалежных СМІ.
З аднаго боку, гэта добрая навіна. Але не трэба забываць, што цяпер за кратамі ў Беларусі зняходзяцца 33 прадстаўнікі СМІ. Усе яны прызнаны палітычнымі вязнямі. Сярод іх — і Ларыса Шчыракова. Супраць затрыманай былой журналісткі ўлады яшчэ ў канцы 2022 года пачалі крымінальную справу.
За кратамі — і гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Яго нават уключылі ў спіс экстрэмістаў. Праваабаронцу сілавікі затрымалі ў студзені 2021 года. У лістападзе 2022 года года суддзя Сяргей Салоўскі асудзіў яго да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму. У зняволенні праваабаронца вымушаны працаваць рознарабочым на дрэваапрацоўцы.