Навіны дня. Зміцер Дашкевіч на «сутках», Дзяніс Дудзінскі без аўтамата

Напярэдадні Дня Волі Беларусь пражыла тыповы для сённяшнага часу дзень. Адных затрымлівалі, другіх судзілі, трэціх падводзілі пад тэрарыстычны статус. Дзень як дзень — галоўнае ў нашым традыцыйным сухім астатку.

276172226_5049100055155246_4769263379005165100_n.jpg

Зміцер Дашкевіч за кратамі. Яго затрымалі. Потым сфатаграфавалі на фоне красамоўных літар V і Z ды зрабілі намёк на прымінальную справу. А вечарам асудзілі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле. 

Беларускі блогер Сцяпан Пуціла яшчэ не ўсюды «тэрарыст». Крыху болей «тэрарыстам» ён мусіць стаць неўзабаве — генпракурр Андрэй Швед звярнуўся ў Вярхоўны суд, каб прызнаць «тэрарыстычнай» «арганізацыю» журналіста, вядомую пад назвай, якую нельга называць 

Беларус перамог Эміра Кустурыцу, і гэта не жарт. Актывіст Павел Кірылёнак падняў у Каталоніі дастаткова моцную хвалю, каб выступ сербскага рэжысёра і музыкі, які сябруе з Пуціным і Лукашэнкам, адмянілі.

Як пачуваюцца за кратамі палітвязні Леанід Судаленка і Павел Белавус? Дзень прынёс крыху інфармацыі, але не ўся яна пазітыўная.

Паехаць сёння ў Кіеў — крок, які патрабуе пэйнай рашучасці. У дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі такая рашучасць ёсць — яны ўжо там.

Створаны прэцэдэнт: па запыце беларускага боку ў расійскім Краснадары завялі крымінальную справу на мясцовага блогера. За абразу Лукашэнкі. Выглядае, што Анжаліцы Агурбаш варта занепакоіцца.

У Мазыры адбылася «зачыстка» — затрымалі больш за дзесяць чалавек. Як сказалі, гэта «радыкальныя анархісты».

Тэлевядучы і шоўмен Дзяніс Дудзінскі спрабаваў патрапіць ва Украіне ў добраахвотнікі. Але не прайшоў «медкамісію».

У Бабруйску пачалі разгляд дзіўнай справы. Судзяць настаўніцу, якая прыйшла на працу з жоўтай і сіняй стужкай у валасах. Артыкул звычайны, «народны», аб несанкцынаваным мерапрыемстве, але суд паставіўся да Ларысы Секержыцкай з павагай. 24 сакавіка прайшло толькі першае пасяджэнне, неўзабаве адбудзецца другое. Не тое, што ў Мінску, дзе такія кейсы суддзі шчоўкаюць за 15 хвілін.