Навіны дня. Цукар даражэе, Макей прапануе ЕС зноў сябраваць, у Беларусі ўжо 1130 палітвязняў

Галоўнае за 13 красавіка — ў штодзённай рубрыцы НЧ. Падводзім вынікі чарговага складанага дня.

photo_2021_05_02_20_21_05_logo_1.jpg

Уладзімір Макей напісаў ліст у Брусэль. Навошта? Ды вядома — прапанаваў ЕС перагарнуць старонку.

Быў у Гарадку пешаходны мост праз рэчку Гаражанку — ды раптам абваліўся.

Дзейнасць выдавецтва «Медысант» прыпыненая рашэннем Мінінфарма.

Праезд у мінскім грамадскім транспарце стаў даражэйшым на 10 капеек.

І цукар таксама расце у цане — адразу на 60 капеек.

Беларускія ўлады прынялі нечакане рашэнне — увялі «бязвіз» для жыхароў Літвы і Латвіі. МЗС Латвіі адрэагавала — параіла сваім грамадзянам не карыстацца «сардэчным запрашэннем» беларускага рэжыму.

«Чарнобыльскі шлях» гэтым разам правядуць у Вільні.

І напрыканцы — хроніка рэпрэсій

«Хатнюю хімію» прысудзілі мінчанцы за ўдзел у Маршы ў верасні 2020-га

Іншую жыхарку Мінска адправілі на сапраўдную «хімію» — і таксама за Марш.

Бас-гітарысту гурта TerraKod прысудзілі тры гады калоніі за каментары па «па справе Зельцэра».

Гарадзенцу далі 1,5 года калоніі за абразу самі ведаеце каго.

Жыхара Брэста арыштавалі на тры месяцы за надпісы «Стоп Лука».

Справу філосафа Уладзіміра Мацкевіча накіравалі ў суд. Дата пачатку працэса пакуль нявядомая.

Для хірурга Андэя Любецкага пракурор запрасіў пяць гадоў калоніі.

У Беларусі ўжо 1130 палітвязняў. Яшчэ 14 чалавек праваабаронцы дадалі ў спісы 14 красавіка.