Навіны дня. Прыйшлі да бацькоў Маргарыты Ляўчук і Андрэя Павука, судзілі-садзілі, білі мігрантаў
Скончыцца вецер, скончыцца дзень... Галоўнае за 26 траўня — у традыцыйнай рубрыцы «НЧ».
Галоўная, бадай, падзея — прыход сілавікоў да бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук і блогера Андрэя Павука. Аўтары папулярнага youtube-канала зараз вымушана знаходзяцца за мяжой, на іх завялі шмат крымінальных спраў, але вырашылі пакашмарыць яшчэ і бацькоў. Асноўнае па тэме чытайце тут, тут, тут і тут.
Марыі Калеснікавай, Святлане Ціханоўскай і Вераніцы Цапкала ўручылі прэмію імя Карла Вялікага.
Ва Украіне пачало працу прадстаўніцтва Офіса Ціханоўскай.
У парламент Украіны ўнеслі праект закона аб канфіскацыі беларускай маёмасці за саўдзел у расійскай агрэсіі.
Памёр выбітны дзеяч беларускай эміграцыі Янка Запруднік — нашы спачуванні.
А ў прыватнага бізнеса зараз справы не надта — касматасць у яго павысілася.
Беларускія сілавікі дагэтуль збіваюць мігрантаў на мяжы — з’явілася відэа.
Палітвязень Кірыл Суслін, затрыманы па «справе Зельцэра», адмовіўся пісаць
прашэнне аб памілаванні.
І, як звычайна, канспект дзённых рэпрэсій.
Беларуса асудзілі да двух гадоў калоніі за каментар у бок Лукашэнкі пасля пачатку вайны ва Украіне.
За ўдзел у дзвюх пратэсных акцыях у 2020 годзе мужчыну прысудзілі тры гады «хіміі».
Супраць журналіста Алеся Любянчука, затрыманага сёння ў Іўеўскім раёне, завялі крымінальную справу.
Вядомую візажыстку Вольгу Томіну асудзілі да двух гадоў калоніі.
Затрыманы камерцыйны дырэктар «Silver Screen» Аляксандр Дземідовіч.І канешне: рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб пачнуць судзіць 7 чэрвеня. Суд Цэнтральнага раёна Мінска, пачатак — у 10.30 раніцы. Хто мае магчымасць, прыходзьце падтрымаць.