Бывай, Танечка, і прабач… (на трагічную гібель Таццяны Сапач (Дубавец))
Яшчэ зусім нядаўна, на вечарыне да стагоддзя Яфіма Тараса, Ты мне сказала, што Вы з Сяргеем вырашылі вярнуцца ў Мінск з Вільні, дзе пастаянна жылі шмат год. Гэтая навіна мяне не столькі здзівіла,
колькі ўзрадавала – цяпер з’яўлялася магчымасць бачыцца часцей, а не раз-пораз то ў нас тут, то ў сталіцы суседняй дзяржавы – нашай, як мы любілі казаць, гістарычнай
сталіцы.