Што робіцца са Швецыяй?
Дзіўныя рэчы пачынаюць рабіцца — не, не ў Дацкім, але ў Шведскім каралеўстве. Менавіта гэтая манархія, падаецца, з’яўляецца, ці з’яўлялася да апошняга часу, ледзьве не
галоўнаю паборніцаю правоў чалавека. У тым ліку і ў Беларусі. І апошні амбасадар Швецыі ў нашай краіне Стэфан Эрыксан, які не проста ўпадабаў беларускую культуру і мову, але стаўся іх важным і шчырым
прапагандыстам, зрабіўся сапраўдным сябрам для носьбітаў беларускае культуры і традыцыяў, падавалася, быў сімвалам сапраўднага стаўлення сапраўднай дэмакратыі, прынамсі, да антыдэмакратычнага ладу ў
Беларусі. І вось нечакана шведскія ўлады пачынаюць забараняць на матчах чэмпіянату свету па хакеі выкарыстанне нашымі заўзятарамі гістарычных беларускіх бел-чырвона-белых сцягоў. Што такое?